Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ”ГОД СПАГАДЛІВАСЬЦІ ГОСПАДА”
”ГОД СПАГАДЛІВАСЬЦІ ГОСПАДА”2.09.2009. |
![]() 1 верасьня хрысьціяне візантыйскай традыцыі, якія ідуць за новым (грыгарыянскім) каляндаром - сьвяткуюць пачатак новага царкоўнага году. Гэта традыцыя паходзіць з Візантыі, дзе верасень быў пачаткам грамадзянскага году. Традыцыйна ў гэты дзень ў царкве чытаецца евангельскае зачала (зач. 13 Ев. Лукі) пра навучаньне Ісуса ў назарэцкай сінагозе (Лк 4, 16-32). У гэтым эвангельскім урыўку чытаем пра прыход Госпада Ісуса Хрыста ў Назарэт, дзе Ён у суботу ўвайшоўшы у сінагогу, разгарнуў кнігу прарока Ісаі і прачытаў сабраным прароцтва пра Памазаньніка, які мае місію несьці Добрую Вестку ўбогім, вяшчаць свабоду вязьням, вяртаць сьляпым зрок, адпусьціць прыгнечаных на свабоду і вясьціць ”год спагадлівасьці Госпада”. У еднасьці з Хрыстом-Памазаньнікам Божым мы адкрылі новы царкоўны год – год Божай ласкі. Вечарам 1 верасьня 2009 г. грэка-католікі г. Менска маліліся ў дзьвюх супольнасьцях: у капліцы Ўсіх Сьвятых Беларускага Народу ў нашым Душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа Боскую Літургія служылі а. Аляксандр Аўдзяюк і а. Яўген Усошын; у капліцы ”Турынскай Плашчаніцы” у касьцёле сьвятых Сымона і Алены Боскую Літургію служыў а. Пахом Кавалёў. Вярнуцца назад |