Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “ГАСПОДЗЬ ДАЕ МУДРАСЬЦЬ”

“ГАСПОДЗЬ ДАЕ МУДРАСЬЦЬ”


30.08.2009.
“ГАСПОДЗЬ ДАЕ МУДРАСЬЦЬ”
БЛАСЛАВЕНЬНЕ НА ПАЧАТАК НАВУЧАЛЬНАГА ГОДУ

Біблійныя словы: “Гасподзь дае мудрасьць; і з вуснаў Яго – веды і розум” (Выслоўі Саламона 2:6) – гэта дэвіз малітоўнай службы, якая будзе адслужана для студэнтаў Менску ў нядзелю 30 жніўня 2009 г., а 18:00 гадзіне, у дольнай капліцы касьцёла сьв. Сымона і Алены.

Пасьля Боскай Літургіі будзе адслужаны Малебен аб ласцы Духа Сьвятога перад пачаткам навучаньня.

Паводле старажытнай хрысьціянскай традыцыі маленьнямі да Сьвятога Духа распачыналася навука ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Еўропы. Напрыканцы Малебна ўсім тым, хто распачынае навучаньне ў новым годзе, будзе ўдзелена асаблівае блаславеньне.

Узначаліць багаслужэньне новасьвятар Аляксандр Аўдзяюк, адказны за душпастырскую апеку над студэнтамі ў г. Менску.

На гэтую малітву шчыра запрашаем студэнтаў, таксама тых, якія прыехалі ў Менск на навучаньне.

Вярнуцца назад