Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > МАЛІТВА ЗА БАЦЬКАЎШЧЫНУ

МАЛІТВА ЗА БАЦЬКАЎШЧЫНУ


3.07.2009.
МАЛІТВА ЗА БАЦЬКАЎШЧЫНУ
3 ліпеня раніцай – у 8:00 гадз. грэка-католікі Менска далучыліся да міжканфесійнай ініцыятывы малітвы за Бацькаўшчыну - у салідарнасьці з братамі рыма-католікамі, праваслаўнымі ды пратэстантамі.

МАЛІТВА ЗА БАЦЬКАЎШЧЫНУ
Набажэнства, якое праходзіла ў Душпастырскм цэнтры Маці Божай Нястомнай Дапамогі, што на зав. Сьнежным, 7, узначаліў Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэньні душпастыраў менскіх парафіяў ды а. Андрэя Буйніча з Ліды.

МАЛІТВА ЗА БАЦЬКАЎШЧЫНУ
Пасьля заканчэньня Боскай Літургіі, на якой прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх грэка-каталіцкіх супольнасьцяў г. Менска, быў адслужаны Малебен за беларускі народ.

МАЛІТВА ЗА БАЦЬКАЎШЧЫНУ
Набажэнства скончылася традыцыйным сьпевам гімна “Магутны Божа”.

Вярнуцца назад