Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Сёньня ў Грэка-каталіцкім Цэнтры сьв. Язэпа адкрыцьцё Году сьвятарства
Сёньня ў Грэка-каталіцкім Цэнтры сьв. Язэпа адкрыцьцё Году сьвятарства19.06.2009. |
![]() У той жа дзень Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI адчыніць Год сьвятарства ў Паўсюдняй Царкве, дэвіз якога — «Вернасьць Хрыста, вернасьць святара». У духовай Сулучнасьці з Яго Сьвятасьцю Папам Бенядыктам XVI, Год сьвятарства ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве ўрачыста адкрые Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Марцін Відавіч. У Цэнтры сьв. Язэпа ён узначаліць Боскую Літургію ў 18:30 гадз., у саслужэньні з Апостальскім Візітатарам БГКЦ ды грэка-каталіцкімі сьвятарамі з усёй Беларусі. Гэта будзе ў той самы час, калі Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI ў Рыме ўрачыста распачне Год сьвятарства падчас Вячэрні (Нешпараў) урачыстасьці Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса. Вярнуцца назад |