Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Біскупская хіратонія Ўладыкі Кірыла (Васіля) - Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў

Біскупская хіратонія Ўладыкі Кірыла (Васіля) - Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў


19.06.2009.
Біскупская хіратонія Ўладыкі Кірыла (Васіля) - Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Αξιος, Аксіос, Aksios!

У нядзелю 14 чэрвеня 2009 г., у рымскай базыліцы Santa Maria Maggiore адбылася біскупская хіратонія Ўладыкі Кірыла (Васіля), новага Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. У той самай базыліцы, у якой Папа Гадрыян ІІ ў 869 г. (гэта значыць - 1140 год раней) высьвяціў на біскупа Апостала Славянаў - сьв. Мятода (Салунскага).

Біскупская хіратонія Ўладыкі Кірыла (Васіля) - Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Узначаліў хіратонію Уладыка Славамір (Міклаўш), біскуп грэка-каталіцкай епархіі Крыжаўцы (які нядаўна зышоў на пенсію), у саслужэньні Мітрапаліта Прэшаўскага Яна (Бабяка) ды біскупа Кошыцкага Мілана (Хаўтура).
У хіратоніі удзельнічаў Кардынал Леанард Сандры, Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, 19 біскупаў грэка-каталіцкіх, 6 біскупаў лацінскага абраду ды шматлікія сьвятары розных абрадаў (візантыйскага, малабарскага, маланкарскага, копцкага, мараніцкага, армянскага, лацінскага).

Біскупская хіратонія Ўладыкі Кірыла (Васіля) - Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Па асабістаму запрашэньню Архібіскупа Кірыла у Боскай Літургіі хіратоніі удзельнічалі Архімандрыт Сяргей, Апостальскі Візітатар БГКЦ і Протапрэзьбітар-Дэкан Цэнтральна-Заходняга Протапрэзьбітарату а. Андрэй Абламейка (Уладыка Кірыл шмат гадоў быў царкоўным асістэнтам скаўтаў Эўропы – FSE і ведае асабіста а. Андрэя) ды ераманах Лявонцій (Тумоўскі), а так сама рымскі семінарыст БГКЦ Андрэй Гайдукевіч.

Сярод вернікаў была вялікая група скаўтаў з розных краінаў Эўропы.

Пасьля хіратаніі дэлегацыя БГКЦ павіншавала Уладыку Кірыла (гл. фота з Архібіскупам Кірылам сярод беларусаў) а Архіміндрыт Сяргей перадаў яму капсулу з зямлёй з месца мучаніцтва сьвятога сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага.

Біскупская хіратонія Ўладыкі Кірыла (Васіля) - Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Беларускія удзельнікі мелі таксама магчымасьць паразмаўляць з Прэфектам Кагрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардыналам Леанардам Сандры (гл. фота).

* * * * *
Уладыка Кірыл Васіль (Cyril Vasil’) нарадзіўся ў Кошыцах у 1965 г., калі Грэка-каталіцкая Царква ў Чэхаславакіі была яшчэ забароненая. Быў рукапакладзены на сьвятара ў 1987 г. Уладыкам Славамірам (Міклаўшам) з Югаславіі, паколькі ў той час Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквой упраўляў Ардынар-Мітрат, які не быў біскупам (не атрымаў дазволу камуністычных уладаў). У 1990 г. а. Кірыў паступіў у Ордэн Езуітаў.

Пасьля студыяў у Рыме а. Кірыл был прафесарам кананічнага права на Папскім Усходнім Інстытуце а ад 2004 г. рэктарам таго ж Інстытуту. Разам з Архімандрытам Сяргеям (Гаекам) працаваў у кругу кансультараў Кангрэгаці Ўсходніх Цэркваў. Свабодна чытае ён па беларуску і шматразова дапамагаў юрыдычнай кансультацыяй БГКЦ.

Вярнуцца назад