Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ПАРАФІЯЛЬНАЯ ПАСТАРАЛЬ НА ХУТАРЫ АЛЕСЯ ЛОСЯ
ПАРАФІЯЛЬНАЯ ПАСТАРАЛЬ НА ХУТАРЫ АЛЕСЯ ЛОСЯ24.09.2007. |
![]() 23 верасня наша парафія ездзіла на хутар Алеся Лося, што пад Валожынам. Для парафіі ладзілася насычаная праграма карпаратыўных трэнінгаў. Караценька і неафіцыйна аб гэтым: ![]() Мы вылучыліся на прыроду. Але не проста ў лес - па грыбы або з іншымі банальнымі мэтамі - а з мэтай глабальнай і высакароднай: нас чакаў цыкл трэнінгаў для аб'яднання калектыва. У нейкіх дзьвюх гадзінах дарогі ад Менску ёсць месцайка, якое было б, без сумніваў, цікавым для любога кіраўніка. Глядзелі "Форт Байярд"? Вось самае яно. У лесе створана траса, якую праходзіць некалькі камандаў (каманда звычайна да 12 чалавек, гледзячы па адчуваньнях). Калі ўдзельнікаў больш, яны разьбіваюцца на большую колькасьць камандаў. Праграма ўяўляе сабою цыкл перашкодаў, якія трэба прайсьці камандзе (абсалютна моўчкі) цалкам і кожнаму з сяброў каманды паасобку. Пачуцьцё локця, адказнасьць за іншага чалавека - на трэнінгу ў гэтыя, досыць замыленыя, паняцьці ўкладваецца жывы сэнс. ![]() Уявіце сабе - сетка з 12-ці даволі вялікіх на першы погляд вочак, праз якія (ні разу не паўтарыўшыся вочкам) трэба прапусьціць усіх удзельнікаў каманды. І - ніводнага слова!!! А вочкі, паміж іншым, тры шэрагі па чатырох, і ніжні шэраг амаль у метры ад зямлі. І - круціцеся, як жадаеце, а: бязгучна - гэта раз, і - не дакранаючыся сеткі - гэта два! А інструктар, хітрая шэльма, толькі пляскае ў ладкі: "Вяртаемся назад" - парушэнне правіл. Гэтыя трэнінгі - яны бо не толькі на згуртаваньне калектыва. Яны прымушаюць людзей, нават самых няўпэўненых у сабе, у нейкі момант прымаць рашэньні! І не толькі за сябе, але і за ўсю каманду! І як жа гэта цяжка… ![]() Памятаеце стары амерыканскі анекдот?: Мэнэджэра, якога забралі ў лякарню ў апошняй ступені нервовага зьнясіленьня, адпраўляюць для рэабілітацыі на ферму яго далёкага сваяка. Калі хворы больш-менш акрыяў, гаспадар гаворыць яму: - Ты павінен мне дапамагаць, працаваць фізічна, гэта дапаможа табе аднавіць здароўе. Я кожны дзень буду даваць табе заданьне, а ўвечар буду правяраць, як ты яго выканаў. Сёньня ты павінен ускапаць вось гэтае поле. Яно невялікае, усяго гектар, таму ў цябе будзе толькі рыдлёўка, бо трактар у мяне адзін, і ён мне патрэбны на вялікім полі. Увечар гаспадар прыходзіць на поле і бачыць, што поле ўскапана, пустазельле вырвана і складзена вялізнай кучай побач з полем. Зьдзівіўся, што даводзіцца выдумваць новае заданьне, але вырашыў на наступны дзень адправіць пацыента чысціць кароўнікі і сьвінарнікі. Увечар наступнага дня гаспадар прыйшоў у захапленьне, бо яго кароўнікі і свінарнікі вычышчаныя да бляску, каровы і свіньні вымытыя і задаволена храбусьцяць сваёй вячэрай. ![]() На трэці дзень гаспадар, цалкам здаволены нечаканай дапамогай, даў мэнэджэру наступнае заданьне: перабраць склеп бульбы. Аддзяліць буйную ад сярэдняй і дробнай, а таксама выкінуць непрыдатную. І увечар выявілася што, - ах, які жах! - мэнэджэр не зрабіў наогул нічога! Як раніцай сеў перад гарой бульбы, так да вечара і прасядзеў. Гаспадар фермы усклікнуў: - Як жа так?! Ты за адзін дзень ускапаў рыдлёўкай поле, якое на трактары ў мяне займае два дні, за адзін дзень выскраб кароўнікі і свінарнік, да якіх я проста баяўся падысьці, а тут - самае простае - перабраць бульбачку - ты не змог зрабіць! Як такое можа быць? І небарака сказаў: - Усё сваё жыцьцё я чышчу кароўнікі і ускопваю палі. Але сёньня ты прымусіў мяне ПРЫМАЦЬ РАШЭНЬНЕ! ![]() Дык вось, мінаючы гэтыя перашкоды, кожны чалавек змушаны не проста прымаць рашэньне, але таксама і адстойваць яго перад іншымі чальцамі каманды… І рэальна адчуць, што РАЗАМ МЫ МОЖАМ УСЕ, калі мы сапраўды КАМАНДА. А якая там прырода! Людзі мае, гэта немагчыма апісаць, трэба ўбачыць і адчуць! Восень ужо падабралася, але надвор'е падгадала - і рэальна было не проста паляжаць на мяккай траве з зусім летнімі пахамі, але і не схапіць ніякі хваробы пасля такога ляжаньня. А яшчэ там ёсць рэчка. Да яе нават вядзе сьцежка. Але сьведчу: яна абгінае сялібу, і цалкам неабавязкова, каб убачыць ваду, ісьці ў вялікай кампаніі. Купацца было ўжо позна, а проста паглядзець на "ваду бягучую, аблокі, якія плывуць…" можна і з зарослага мяккай травой берагу, з апошнімі палявымі краскамі. ![]() Там шмат птушак. І нават зараз, калі прыстойныя палявыя птушкі павінны, па ідэі, адбываць у вырай, множныя галасы разносяцца па навакольлі, даючы зразумець, што там жывуць! Там вельмі шмат жывых істот! А яшчэ там дзесьці жывуць выдры і, падаецца, лісы або якія іншыя ваўкі… Не давялося ўбачыць, шкада… А птушачкі - вельмі ўжо прыгожыя… І сьпяваюць… І зараз вельмі хочацца сказаць: цяжкасьці для арганізацыі каманды - усё гэта, вядома, надумана. Але тут кожнага прымусілі не толькі працаваць на ўсіх, і ўсіх - на кожнага. На сядзібе Алеся Лася мы здолелі адчуць сябе іншымі. Што, уласна кажучы, і патрабавалася. ![]() Бо гэта так проста - падтрымаць таго, хто спатыкнуўся, дапамагчы таму, каму цяжка… А ці часта мы гэта робім? Бо размова зусім не аб правілах паводзінах у лесе або аб тэхніцы бясьпекі, зусім не аб перанясеньні цяжараў… На хутары мы ўсё адчулі сябе трошкі іншымі. І шашлыкі, і вогнішчы - гэта таксама рытуал… Традыцыя, аднак… ks ![]() ![]() Вярнуцца назад |