Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Семінар для панамароў
Семінар для панамароў6.04.2008. |
У суботу, 5 красавіка, у нашай парафіі адбыўся семінар для панамароў Алтарнага брацтва. У ім узялі ўдзел 10 служкаў з парафіяў г. Менску. Адказным за падрыхтоўку і правядзеньне семінару быў а. Андрэй Буйніч.
Праграма семінару распачалася а 9 гадзіне раніцы Еўхарыстыяй і была вельмі насычанай. Удзельнікі праслухалі тры лекцыі і актыўна працавалі падчас двух варштатаў. Лекцыі тычыліся трох асноўных тэмаў: “Духоўнае жыцьцё”, “Літургічнае жыцьцё”, “Асабістая малітва”. Акрамя асноўнай праграмы былі перапынкі на тое, каб трошкі падсілкавацца. Гэтыя перапынкі панамары растаропна выкарасталі, каб пагутарыць і падзяліцца сваімі думкамі ў сяброўскай атмасферы. Вярнуцца назад |