Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Эўхарыстычная працэсія вуліцамі Мінска
Эўхарыстычная працэсія вуліцамі Мінска26.05.2008. |
|
У нядзелю, 25 траўня, нашыя парафіяне далучыліся да урачыстай працэсіі рыма-каталіцкіх вернікаў, якая была прысьвечана ўшанаваньню Сьвятых Дароў (Сьвята Божага Цела). Пасьля Сьв. Імшы ў касьцёле сьв. Роха на Залатой Горцы, сьвятары і вернікі прайшлі са Сьвятымі Дарамі па праспекту Незалежнасьці да Чырвонага Касьцёла, а потым па вул. Інтэрнацыянальнай да рыма-каталіцкай катэдры. На гэтым шляху працэсія чатыры разы прыпынялася дзеля чытаньня Евангельля і слуханьня казаньняў. Першы раз – на плошчы Перамогі, другі – перад палацам Рэспублікі, трэці – перад Чырвоным Касьцёлам і чацьвёрты – перад катэдрай. Надвор'е было не найлепшым, але яно не перашкодзіла шматлікім вернікам засьведчыць сваю паўсюдную хрысьціянскую веру беларускай сталіцы.
Вярнуцца назад |