Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Скаўцкі выезд

Скаўцкі выезд


24.05.2008.
17 траўня адбыўся агульны выезд скаўцкай суполкі нашай парафіі сумесна з бацькамі у лес. Мэтай гэтай вандроўкі было не толькі адпачыць на прыродзе, паесьці смачнай кашы, прыгатаванай на вогнішчы самімі дзецьмі, але і ўрачыстая цэрымонія ўступленьня малодшых дзяцей у зграю ваўчанят, і пераход старэйшых у скаўты.

Такім чынам, Алесь Губарэвіч і Артур Жукоўскі, атрымаўшы блаславеньне сьвятара, уступілі ў зграю ваўчанят – малодшай галіны скаўтаў, а Альжбэта Абламейка і Шура Сёмуха, выйшаўшы са зграі, увайшлі ў новае кап'ё, стаўшы на прыступку вышэй у скаўцкай фармацыі.

Цікава, што гульнямі былі зацікаўлены не толькі дзеці, але і бацькі, якія прымалі ў іх актыўны ўдзел, а пасьля ўсе разам мелі агульны пасілак і магчымасьць падзякаваць Богу ў Боскай Літургіі за сумесную радасць, якую ўсе перажылі.

Скаўцкі выезд

Скаўцкі выезд

Скаўцкі выезд

Скаўцкі выезд

Скаўцкі выезд

Скаўцкі выезд

Скаўцкі выезд

Скаўцкі выезд

Скаўцкі выезд

Скаўцкі выезд

Скаўцкі выезд

Скаўцкі выезд

Скаўцкі выезд

Скаўцкі выезд

Скаўцкі выезд

Вярнуцца назад