Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Мошчы сьвятога Валянціна знаходзяцца ў грэка-каталіцкай царкве Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы
Мошчы сьвятога Валянціна знаходзяцца ў грэка-каталіцкай царкве Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы14.02.2009. |
![]() Мошчы сьвятога Валянціна – частка чэрапа, некалькі костак, маленькая шкляная капсула, у якой як мяркуецца, знаходзіцца міра, – захоўваюцца ў невялікай шкляной труне. – Сьвяты жыў напрыканцы ІІІ-пачатку ІV стагоддзяў і прыняў пакутніцкую сьмерць за сваю веру, – распавядае пробашч царквы айцец Багдан Дабранскі. – Гісторыя данесла да нашых часоў, як ён змагаўся за тое, каб у старажытнарымскай імперыі адносіны паміж жанчынай і мужчынам мелі хрысьціянскую аснову, за праўду, запісаную ў 10 Боскіх запаветах, змагаўся супраць распусты. У тыя часы, напрыклад, вайскоўцам і маракам забаранялася мець сям’ю. А сьвяты Валянцін рыхтаваў маладых да блаславёнага Богам жыцьця ў шлюбе. Ён імкнуўся зьберагчы іх ад граху, не баючыся сьмяротнага пакараньня, якое яму пагражала... ![]() Айцец Багдан распавёў рэальную гісторыю, якая адбылася зусім нядаўна. Грамадзянка Польшчы накіравалася ў турыстычнае падарожжа ва Украіну. Па сутнасці, жанчына ўцякала з хаты. Яна не магла спакойна назіраць як на яе вачах развальваецца сям’я сына. Некалькі дзён яна правяла ў малітве ля мошчаў сьвятога, просячы ў яго дапамогі і заступніцтва. Калі ж жанчына вярнулася дадому... сын і нявестка зноў, забыўшыся на ўсе былыя сваркі і звадкі, пачалі жыць у любові і міры. Валянцін пачуў яе малітвы. Цудоўнае ацаленьне - Кожны дзень а 7-й раніцы разам з дзядулем і бабуляй да нас прыходзіла маленькая дзяўчына, - працягвае расказ айцец Багдан. – Яны маліліся да 9-й раніцы, прымалі прычасьце, затым дзяўчынка бегла на заняткі. Толькі пасля мы даведаліся, што ян хварэла на эпілепсію. Лекары бездапаможна разводзілі рукамі. Хтосьці параіў бацькам прасіць заступніцтва ў сьвятога. У старажытнасці гэту хваробу называлі хваробай сьвятога Валянціна. Можаце ня верыць, але прыступы ў дзяўчыны прайшлі. Сёньня яна сьпявае ў дзіцячым царкоўным хоры. І такіх гісторый шмат! Таму крыўдна, што ў апошні час сьвяту сьвятога Валянціна надаецца нейкі бытавы, банальна-сэксуальны сэнс і ўсё зводзіцца да абмену “валянцінкамі”. Дарэчы, парафіяльнае сьвята – Дзень сьвятога Валянціна – пачынаецца не 14 лютага, а 13-а – па абедзе. У гэты дзень у Самбір практычна з усёй Заходняй Украіны, Польшчы прыязджаюць дзясяткі тысячаў вернікаў, большасьць з якіх – моладзь. Мошчы сьвятога выносяць, пасля чаго пачынаецца ўрачысты малебен. - У першую чаргу мы зьвяртаемся да моладзі, каб дапамагчы ім атрымаць Божую міласэрнасьць, любоў у сэрцы, стварыць ці захаваць сем’і, бо разводы – праблема большасьці постсавецкіх краінаў, - кажа айцец Багдан. Паводле “Факты” (Львоў) Вярнуцца назад |