Парафія сьвятога Язэпа > Казаньні і гаміліі > Суд над народамі
Суд над народамі14.02.2009. |
|
Мф. 25.31-46 Што трэба зрабіць, каб знайсьці Бога? Як трэба жыць, каб атрымаць у спадчыну Валадарства Божае? Дарагія браты і сёстры! У сёньняшнім Евангельлі перад намі паўстае прароцтва Божага суду над народамі: “і зьбяруцца перад Ім усе народы; і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў” (Мц 25.32). Адны, праведнікі, стануць спадкаемцамі Валадарства Божага, іншыя, праклятыя, пойдуць у вагонь вечны. Урывак вельмі знаёмы для многіх і, напэўна, зразумелы. Усё проста! Але нягледзячы на сваю прастату і даступнасьць, урывак вельмі важны. Важна зразумець, што гэта – прароцтва, засьведчанае самім Ісусам Хрыстом. Гэта падзеі, якія чакаюць кожнага з нас у будучыні. Таму вельмі важна зразумець, карыстаючыся якім крытэрыем Сын Чалавечы падзеліць людзей на дабраславёных і праклятых. Што добрага зрабілі дабраславлённыя, каб увайсьці ў Валадарства Божае, і што дрэннага зрабілі праклятыя? “Тады скажа і тым, якія леваруч ад Яго: “ідзіце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, угатаваны д’яблу і анёлам ягоным: бо быў галодны Я, вы не далі Мне есьці; быў сасмаглы, і вы не напаілі Мяне; быў падарожны, і не прынялі Мяне; быў голы, і не адзелі Мяне; хворы і ў цямніцы, і не адведалі Мяне”. Тады і яны скажуць яму ў адказ: “Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галоднага, альбо сасмаглага, альбо падарожнага, альбо голага, альбо хворага, альбо ў цямніцы, і не паслужылі Табе? ”Тады скажа ім у адказ: “праўду кажу вам: як што вы не зрабілі гэтага аднаму з гэтых меншых, дык не зрабілі Мне”. І пойдуць гэтыя на пакуты вечныя, а праведнікі ў жыцьцё вечнае” (Мц 25, 41-45). Мы бачым , што крытэрыем падзелу людзей на дабраславёных і праклятых ёсьць адносіны да іншага чалавека. Дзіўна, але асуджаныя невінаватыя ў страшэнных грахах. Яны не зрабілі нікога галодным, сасмаглым або хворым. Яны проста ім не дапамагалі, калі тыя так таго патрабавалі. Дарагія браты і сёстры! Многія людзі, а нават часам і практыкуючыя хрысьціяне могуць жыць з перакананьнем, што для таго, каб ўвайсьці ў Валадарства Божае дастаткова проста імкнуцца не грашыць. Але Слова Божае нам кажа, што гэтага не дастаткова. Вярнуцца назад |