Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору

Прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору


10.02.2009.
Прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору
14 лютага 2009 г. а 14-й гадзіне ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» (вул. Я. Купалы, 27) у межах XVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша «Кнігі Беларусі — 2009» адбудзецца прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору, зьдзейсьненага Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Царквы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі па ініцыятыве Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Дакументы Другога Ватыканскага Сабору (1962–1965 гг.) — гэта канстытуцыі, дэкрэты, дэкларацыі, прысьвечаныя розным сфэрам жыцьця і дзейнасьці Каталіцкай Царквы, яе місіі ў сьвеце, ролі ў грамадзтве, адносінам Царквы да іншых рэлігій і веравызнаньняў.

Паводле catholic.by

Вярнуцца назад