Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > VI Сусьветная сустрэча сем’яў. Дзень трэці
VI Сусьветная сустрэча сем’яў. Дзень трэці17.01.2009. |
![]() Пасьля Lectio Divina маленькая мексіканская дзяўчынка Одра разам са сваімі бацькамі выканала гімн сёлетняй сустрэчы сем’яў з такім запалам, што ўся зала падхапіла гімн і сьпявала разам на біс. Уступным дакладчыкам была праф. Джэрміна Сcэмогерэрэ з Уганды, маці 4 дзяцей, якая выступіла з рэфератам “Пакліканьне сям’і да выхаваньня”. Прафесар выказала перакананьне: “Тата і мама – сям’я – зьяўляюцца першымі выхаваўцамі пашаны да жыцьця, бо дзяця прыходзіць на сьвет у сям’і”. Пасьля канферэнцыі Джэрміна Сэмогерэрэ ўрычылі ганаровы дыплом ад кард. Бэртонэ і таксама спецыяльныю мастацкую працу – выяву Папы Бэнэдыкта. Гэта выява - мазаіка, якая складаецца са здымкаў 5000 сем’яў. Пасьля ўступнага рэферату распачаліся панэльныя даклады. Першы прадставіла праф. Мішэль Віласка з Діна Нерозі Фраессі з Італіі распавядаючы пра псіхалагічныя аспекты выхаваньня. Наступнымі дакладчыкамі былі Хорхэ і Мэрсэдэс Барбара з Мексыкі, якія прысьвяцілі свой выступ маральным аспектам выхаваньня ў сям’і. У другой палове дня ўдзельнікаў парадавалі традыцыйныя мексіканскія танцы, пасля якіх быў запрошаны з дакладам доктар Карл Андэрсан. Ён ў сваёй канференцыі зьвярнуў увагу на патрэбу салідарнасьці. “Мы не можам гаварыць аб салідарнасьці ў грамадстве без аднясеньня да салідарнасьці ў сям’і” – працытаваў ён Яна Паўла ІІ. Паводле доктара Карла фундаментальная структура чалавечага існаваньня апісваецца наступнымі словамі: “Быць для”, “быць з” і “быць ад”. “Гэта фундаментальная рэч чалавечай рэчаіснасьці – зноў падкрэсьліў Карл Андэрсен – быць для іншых”. Велмі цікавай падзеяй стаўся круглы стол, удзельнікі якога - прадстаўнікі розных кантынентаў - дзяліліся вопытам, якім чынам сям’я ў кантэксьце іх краінаў зьяўляецца выхаваўцам гуманітарных вартасьцяў. Асабліва цікавымі былі даклады прадстаўнікоў Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі. Так карднал Крыстыян Тумі з Камеруну засьведчыў: “Афрыканская сям’я – гэта не толькі тата, мама і дзеці, але таксама дзядзі і цёткі, стрыечныя браты і сёстры, бабулі і дзядулі. Афрыка вельмі любіць дзяцей, якія ўспрымаюцца як Дар Божы, з гэтага паходзіць павага да старэйшага пакаленьня. Афрыканская сям’я не толькі дае жыцьцё дзецям, яна вучыць іх духовнай сталасьці”. Мансіньёр Сакратэс Віллегас з Філіпінаў у сваю чаргу адзначыў: “Касьцёл нарадзіўся ў Азіі, Сьвятая сям’я жыла ў Азіі, і з тых часоў Азія нешмат зьмянілася”. Паводле мансінёра Касьцел ў Азіі сапраўды бедны, гэта кантынент зьмілаваньня і міласэрнасьці, але таксама кантынент місіянерскі. Азія таксама павінна аказваць супраціў культуры сьмерці. Праф. Зельміра Бацціні з Аргентыны падкрэсьліла неабходнасьць абароны жыцьця, а таксама распаўсюджваньня Натуральных Метадаў Планаваньня Сям’і замест распаўсюджваньня кантрацэпцыі. Заключнае слова у Кангрэсе належала да кардынала Тарчызыё Бертонэ, які зьвярнуў увагу на тое, што хрысьціян чакае шмат працы: “Дэмаграфічная зіма, наркотыкі, насільле, забойства ненароджаных дзяцей і эўтаназія, продаж органаў – вось некторыя з праблемаў, перад якімі стаіць сучасная сям’я”. Ён жа падсумаваў сустрэчу словамі: “Толькі манагамнае сужонства і натуральная сям’я могуць пераказваць сапраўдныя вартасьці”. І таксама: “Гісторыя вучыць нас, што заўседы менавіта сям’я, як найбольш падставовая адзінка грамадства, была пераказьнікам культырных, рэлігійных і чалавечых каштоўнасьцей, таму неабходна каб сям’я мела пашану ў вачах Касьцела, грамадства, дзяржавы”. Увесь гэты дзень быз прысьвечаны выхаваўчай ролі сям’і, якая разглядалася з розных бакоў: псыхалагічнага, духоўнага, маральнага, эканамічнага і тэалагічнага. Аднак, калі б можна было падсумаваць гэты дзень адным сказам, то гэты сказ быў бы: “Сям’я праз сваё пакліканьне да любові зьяўляецца натуральнай школай жыцьця і асяродзем найлепшага выхаваньня”. Група беларускіх пілігрымаў у Мехіко Вярнуцца назад |