Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Раство
Раство25.12.2008. |
![]() У 12:00, як было заплянавана, мы ўсе выйшлі на вуліцу, дзе нас спачатку сустрэла сучасная маладзёвая “тусоўка”, але старэйшыя хутка паказалі, што гэта такое сапраўдныя традыцыйныя калядоўшчыкі – Калядная зорка, каза, мядзьведзь, конь, цыганы і нашы калядкі… Накалядаваўшыся і насьпяваўшыся, мы, радасныя, падняліся на другі паверх у бібліятэку, і там дзеці паказалі сапраўдную Эвангельскую гісторыю Раства нашага Збаўцы, Ісуса Хрыста. Далейшая праграма адбылася на першым паверсе ў залі Эмаўс. Там быў “салодкі стол” для дзяцей, а бацькі у гэты час адказвалі на пытаньні Каляднай віктарыны. І тут да нас у госьці завітаў Сьвяты Мікола з падарункамі. Што тут пачалося – дзеці навыперадкі пачалі распавядаць вершы і сьпяваць калядныя песьні, кожны хацеў атрымаць калядны падарунак першым, і ўсё ж, як і кожны год, падарункаў хапіла ўсім (дзякуй матушцы Сьвятлане). Спадзяемся, што Госпад дазволіць нам падзяліцца радасьцю Сьвята яшчэ сёньня з нашымі роднымі дома, а пазьней і ў дзіцячых прытулках зь дзецьмі, якія не маюць сямейнага цяпла, праграму калядак і падарункі для дзяцей мы ўжо падрыхтавалі. Пабачыць фота можна ў нашай галерэі. Вярнуцца назад |