Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Менску завяршыліся перадкалядныя рэкалекцыі для моладзі
У Менску завяршыліся перадкалядныя рэкалекцыі для моладзі16.12.2008. |
![]() Заахвочвае нас любоў Хрыста, Які, палюбіўшы сваіх, да канца іх палюбіў (пар. Ян 13,1). Гэты былі духоўныя практыкаваньні, вечары духоўных настаўленьняў, супольнай малітвы, чытанньня ды тлумачэньня Слова Божага, сьведчаньняў хрысьціянскага служэньня маладых людзей. * * * Месцам рэкалекцыяў была Ніжняя капліца Касьцёла Сьвятых Сымона і Алены. Вёў рэкалекцыі грэка-каталіцкі душпастыр з Віцебска магістр багаслоўя – а. Аляксандр Шыбека з матушкай Людмілай. З асаблівай увагай удзельнікі рэкалекцыяў прынялі сьведчаньне а. Аляксандра ды матушкі Людмілы пра іхняе служэньне людзям непаўнаспраўным ды інвалідам, у якое актыўна ўключыліся маладыя валанцёры. Духоўнае служэньне ў дні рэкалекцыяў несьлі менскія грэка-каталіцкія душпастыры а. Пахом Кавалёў і а. Яўген Усошын. Для кантактаў, прапановаў і заўвагаў надалей застаецца актуальным E-mail: elpisby@gmail.com Вярнуцца назад |