Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ЦАРКОЎНЫ КАЛЯНДАР 2009
ЦАРКОЎНЫ КАЛЯНДАР 200913.12.2008. |
![]() Выйшаў з друку традыцыйны грэка-каталіцкі ЦАРКОЎНЫ КАЛЯНДАР 2009. У гэтым годзе ён носіць тытул “Крыж Хрыста – знак любові”. Падрыхтавала Каляндар Грэка-каталіцкая парафія Сьвятога Мікалая ў Менску. Душпастыр гэтай парафіі –а. Яўген Усошын склаў літургічную частку каляндара (у тым ліку спісак багаслужбовых біблійных чытанньняў) ды каляндар памятных датаў. Выдала каляндар Грэка-каталіцкая парафія Сьвятапакутніка Язафата ў г. Полацку. * * * Каляндар традыцыйна зьмяшчае спісак багаслужбовых біблійных чытаньняў і каляндар памятных датаў. У гэтым годзе у Каляндар зьмяшчаны артыкул А. Яроменкі “Кароткі нарыс гісторыі Менскага дэканату” і фота-дакументацыя храмаў гэтага ж дэканату. Рэдактарам каляндара былі Схіманахіня Вікторыя (Чэкан) і Яўген Андросік. Пэўную колькасьць асобнікаў Каляндара можна прыдбаць у грэка-каталіцкіх парафіях Менска ды іншых гарадоў. Вярнуцца назад |