Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Падрыхтоўка да сьвятаў Раства Хрыстовага
Падрыхтоўка да сьвятаў Раства Хрыстовага11.12.2008. |
![]() Менск, 14-15-16.XII.2008 г. 9 гадоў у сьвятле Слова Божага Засталося 9 гадоў да Юбілею 500-годдзя выданьня Францішкам Скарынам беларускай БІБЛІІ. Важна, каб у рамках духовай падрыхтоўкі да гэтага Юбілею хрысьціяне Беларусі пастаянна адкрывалі багацьце Слова Божага, чытаючы яго на роднай мове. ”Любоў Хрыста заахвочвае нас” (2 Кар 5, 14) падрыхтоўка да сьвятаў Раства Хрыстовага - рэкалекцыі для моладзі г. Менска 14-15-16 XII 2008 г. рэкалекцыі = духоўныя практыкаваньні = вечары духоўных настаўленьняў, супольнай малітвы, чытанньня ды тлумачэньня Слова Божага, сьведчаньняў хрысьціянскага служэньня маладых людзей запрашаем хрысьціянскую моладзь і ўсіх тых, хто шукае Бога месца рэкалекцыяў: Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (”Чырвоны касьцёл”) - Дольная капліца (памяшканьне Бібліятэкі) час рэкалекцыяў: нядзеля-панядзелак-аўторак 14-15-16 сьежня 2008 г., гадз. 18:30 вядзе рэкалекцыі: магістар багаслоўя – а. Аляксандар Шыбека, грэка-каталіцкі душпастыр з Віцебска (тэл. +375-29-9622019) каардынатар рэкалекцыяў: а. Пахом Кавалёў, грэка-каталіцкі душпастыр у г. Менску (тэл. +375-44-7591408) для кантактаў, прапановаў і заўвагаў E-mail: elpisby@gmail.com Быць у сьвеце нястомнымі сьведкамі Ісуса Хрыста ў моцы Духа Сьвятога (пар. Дз Ап 1,8) Заахвочвае нас любоў Хрыста, Які, палюбіўшы сваіх, да канца іх палюбіў (пар. Ян 13,1). Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Марцін Відавіч Пасланьне да грэка-католікаў Беларусі, 13 ліпеня 2008 г. Для ўсіх жа людцаў, гдзе ёсьць іх колькі, Аднаго трэба на сьвеце толькі – Без чаго сьвет наш – блудна дарога: Усім для шчасьця патрэба Бога. Казімір Сваяк Для хрысьціяніна малітва мае асаблівае значэньне. Пасьля Таго як Бог стаўся чалавекам, Ён даў нам моц быць дзецьмі Божымі, удзельнікамі Боскага жыцьця. Такім чынам для хрысьціяніна малітва стаецца вызнаньнем ягонага Боскага ўсынаўленьня. Мітрафорны протаярэй Аляксандар Надсан Вярнуцца назад |