Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Апостальскі Нунцый Архібіскуп Іньяцыё Чэффалія свята св. Андрэя Апостала адзначыў з грэка-католікамі г. Мінска
Апостальскі Нунцый Архібіскуп Іньяцыё Чэффалія свята св. Андрэя Апостала адзначыў з грэка-католікамі г. Мінска30.11.2025. |
|
Боскую Літургію саслужылі апостальскі адміністратар архімандрыт Сяргей (Гаек), протасінкел Яўген Усошын, протапрэзбітар Андрэй Абламейка і дыякан Аляксандр Хахлоў.
Архібіскуп Іньяцыё сказаў святочнае казанне, у якім нагадаў, што у той самы час Папа Леў XIV ўдзельнічаў у святочнай Боскай Літургіі, якую ў катэдры св. Юрыя ў Стамбуле служыў Патрыярх Бартламей І.
Святы Апостал Андрэй Першапакліканы, асаблівы Апякун Цэркваў візантыйскай традыцыі, кліча вернікаў Цэркваў-Сёстраў да суполнага сведчання Евангелля.
Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі" Вярнуцца назад |