Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ЮБІЛЕЙНАЕ СВЯТКАВАННЕ Ў ПОЛАЦКУ

ЮБІЛЕЙНАЕ СВЯТКАВАННЕ Ў ПОЛАЦКУ


Учора, 11:28.

ЮБІЛЕЙНАЕ СВЯТКАВАННЕ Ў ПОЛАЦКУУ нядзелю, 9 лістапада 2025 года, у юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку адбылася «Рэгіянальная стацыя» Юбілею 2025 года.


Боскую Літургію ўзначаліў Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі, у саслужэнні святароў Аляксея Варанко з Віцебска, Яўгена Маліноўскага з Маладзечна і дыякана Арцёма Калугіна з Віцебска.

 

У юбілейным святкаванні прыняў удзел Высокадастойны Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які прамовіў святочнае казанне. Служба праходзіла напярэдадні свята святамучаніка Язафата, што прыпадае 12 лістапада.

 

Акрамя вернікаў Полаччыны на свята прыбылі пілігрымы з Віцебска, Оршы, Мінска, Жупранаў. Напярэдадні яны наведалі ў духу малітвы храмы Полацка: рыма-каталіцкі храм св. Андрэя Баболі, Сафійскі сабор і праваслаўны храм св. Еўфрасінні Полацкай.

 

Удзельнікі юбілейнага святкавання - грэка-католікі і рыма-католікі - маліліся аб духу братэрства сярод хрысціян у Беларусі.

 

ЮБІЛЕЙНАЕ СВЯТКАВАННЕ Ў ПОЛАЦКУЮБІЛЕЙНАЕ СВЯТКАВАННЕ Ў ПОЛАЦКУ

 

Фота: Анжелика Французова і Яўген Андросік


Вярнуцца назад