Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Адбылася сустрэчы Спецпасланніка Папы кардынала Гуджэроці з Упаўнаважаным Румакам

Адбылася сустрэчы Спецпасланніка Папы кардынала Гуджэроці з Упаўнаважаным Румакам


29.10.2025.

Адбылася сустрэчы Спецпасланніка Папы кардынала Гуджэроці з Упаўнаважаным Румакам28 кастрычніка Спецпасланнік Папы Льва XIV, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў, кардынал Клаўдыё Гуджэроці перад сваім вяртаннем у Рым пасля ўдзелу ў галоўных урачыстасцях з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі сустрэўся з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандрам Аляксеевічам Румакам.


Паводле інфармацыі афіцыйнай старонкі Апарата Упаўнаважанага belarus21.by, бакі абмяняліся меркаваннямі аб ролі рэлігіі ў развіцці дыялогу паміж краінамі, дзейнасці Рыма-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, перспектывах далейшага супрацоўніцтва дзяржавы і Касцёла.

 

Падчас сустрэчы высокі госць адзначыў зацікаўленасць у стварэнні далейшых умоў для развіцця Касцёла ў Беларусі.

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад