Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Кардынал Гуджэроці падчас сустэчы з Прэзідэнтам Лукашэнкам пацвердзіў важнасць дыялогу для ўзаемаразумення ў свеце
Кардынал Гуджэроці падчас сустэчы з Прэзідэнтам Лукашэнкам пацвердзіў важнасць дыялогу для ўзаемаразумення ў свеце29.10.2025. |
|
Як перадае карэспандэнт БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы паведаміў высокаму госцю, што ў дэталях азнаёмлены з яго візітам у Беларусь.
«Вельмі рады, што вы ўспомнілі Беларусь і вам спадабалася Беларусь, спадабаліся нашы людзі. Усе. Не толькі католікі, праваслаўныя. І іншыя людзі. І нават мусульмане вельмі добра ўспрынялі ваш візіт. Гэта сведчыць аб тым, што той след ваш у Беларусі, выбачайце за таўталогію, не бясследны», ― сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кардынала Клаўдыё Гуджэроці з вельмі паспяховай службай: «Таксама назіраю ўважліва. Я вельмі рады за вас. І заўсёды лічу, што ў вашым поспеху ёсць маленькая часцінка беларускай душы. Таму мы вас вітаем тут. У любы час прыязджайце. Я не ведаю, якая віза яму патрэбна. Ён у нас беларус фактычна».
У сваю чаргу кардынал усё ж пацвердзіў, што віза патрабуецца і яе атрымання даводзіцца чакаць прыблізна 15 дзён. «Не, мы вырашым пытанне, каб вы прыязджалі ў Беларусь у любы час без усялякіх 15 дзён. Вы нам не чужы чалавек», ― запэўніў беларускі лідар.
Прадстаўнік Ватыкана адзначыў, што яму вельмі прыемна, што Папа Леў XIV выбраў менавіта яго для паездкі ў Беларусь на святочныя мерапрыемствы. «Магчыма таму, што ведае, што мне падабаецца Беларусь», ― сказаў ён. «Такое свята ў Пінску, Брэсце, Гомелі. Сустрэча з людзьмі была цудоўная. Таму што відаць, што ўсміхаюцца. Адчуваю, што надзея ёсць. Маладыя ёсць. Хлопчыкі, дзеці ёсць. Гэта значыць, што разумеюць, што будучыня бліскучая, калі мы ўсе працуем разам», ― падкрэсліў кардынал.
Гаворачы аб існуючых у Еўропе і свеце праблемах, спецпасланнік Папы звярнуў увагу, што тыя ці іншыя адрозненні не павінны перашкаджаць дыялогу.
«Дыялог ― гэта важна. Глядзець у вочы адзін аднаго, разумець, што ў нас ёсць тое ж самае ― душа. Тады ўсё магчыма, калі ты адчуваеш, што паважаеш і любіш чалавека. Будучыня ў нашых руках і руках Божых», ― заявіў ён.
«Цалкам згодны», ― сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |