Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Першае замежнае падарожжа Льва XIV: Турцыя і Ліван
Першае замежнае падарожжа Льва XIV: Турцыя і Ліван9.10.2025. |
![]()
Кіраўнік Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні ў афіцыйнай заяве паведаміў аб планах на першае апостальскае падарожжа ў пантыфікаце Льва XIV.
Пантыфік прыняў запрашэнні ад кіраўнікоў дзяржаў і касцельных улад абедзвюх краін. Першым этапам падарожжа стане Турцыя, дзе Папа будзе знаходзіцца з 27 па 30 лістапада 2025 года. Адразу пасля гэтага, з 30 лістапада па 2 снежня 2025 года, адбудзецца візіт у Ліван.
Асаблівае значэнне турэцкай частцы падарожжа надае пілігрымка ў Ізнік. Гэты візіт прымеркаваны да святкавання 1700-годдзя Нікейскага Сабору, які адбыўся ў 325 годзе ў старажытнай Нікеі, на месцы сучаснага Ізніка. Гэты Сабор з'яўляецца адной з найважнейшых падзей у гісторыі хрысціянства.
Пасля завяршэння візіту ў Турцыі Пантыфік накіруецца ў Ліван, адказваючы на асобнае запрашэнне ад кіраўніцтва і іерархаў гэтай блізкаўсходняй краіны.
Падрабязная праграма апостальскага падарожжа будзе апублікавана пазней.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News Вярнуцца назад |