Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Баранавічах адбыўся сімпозіум прысвечаны стагоддзю Пінскай дыяцэзіі
У Баранавічах адбыўся сімпозіум прысвечаны стагоддзю Пінскай дыяцэзіі29.09.2025. |
Пасля святой Імшы ў актавай зале каледжа былі абвешчаныя навуковыя даклады. Уступны даклад прамовіў ксёндз доктар Юрый Дрозд, выкладчык гэтай установы, які ў свой час быў дырэктарам каледжа. Ксёндз доктар запрасіў сабраных паглядзець на пройдзены шлях Пінскай дыяцэзіі з перспектывы біблійнага разумення часу, дзе сярод звычайнага бегу падзей Бог рэалізоўвае план збаўлення людзей.
З другім дакладам выступіла кандыдат гістарычных навук спадарыня Раіса Зянюк, якая таксама з’яўляецца выкладчыкам у Катэхетычным каледжы. З дапамогай архіўных фотаздымкаў яна наглядна паказала сабраным, чым жыла Пінская дыяцэзія ў мінулым, асабліва ў першыя дзесяцігоддзі пасля яе заснавання.
Яшчэ з адным дакладам да ўдзельнікаў сімпозіуму выступіў спадар Сяргей Верамееў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, супрацоўнік Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Дакладчык падрабязна распавёў пра спадчыну вернікаў грэка-каталіцкага абраду на тэрыторыі Пінскай дыяцэзіі.
Пасля заканчэння сімпозіуму ў Катэхетычным каледжы адбылася інаўгурацыя новага навучальнага года. Дырэктар каледжа брат Карнэлій Консек уручыў дыпломы сёлетнім выпускнікам гэтай тэалагічнай установы, а таксама студэнцкія білеты 30-ці новым студэнтам, якія ў гэтым годзе распачалі свой акадэмічны шлях у сценах каледжа.
Паводле https://pinskdiocese.by/ Вярнуцца назад |