Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Яўрэйскія святы: тэлеграма Пантыфіка рабіну Рыма

Яўрэйскія святы: тэлеграма Пантыфіка рабіну Рыма


22.09.2025.
Яўрэйскія святы: тэлеграма Пантыфіка рабіну РымаЛеў XIV накіраваў віншавальную тэлеграму галоўнаму рабіну Рыма Рыкарда дзі Сэньі з нагоды яўрэйскіх свят.

 

"З нагоды набліжэння свят Рош Ха-Шана 5786, Ём-Кіпур і Сукот, жадаю выказаць мае найсардэчнейшыя пажаданні Вам і ўсёй яўрэйскай супольнасці Рыма," - гаворыцца ў пасланні Святога Айца. Ён з удзячнасцю згадвае прысутнасць галоўнага рабіна на інаўгурацыі свайго пантыфікату 18 мая 2025 года.

 

"Спрадвечны, у сваёй бязмежнай дабрыні, няхай будзе блізкі да вашай супольнасці і суправаджае ўсе нашы намаганні па паглыбленні ўзаемнага сяброўства, у горадзе Рыме і ва ўсім свеце," - піша Папа.

 

Святы Айцец завяршае сваю тэлеграму пажаданнем міру: "Бог у сваёй бясконцай міласэрнасці няхай падорыць нам мір і нястомнае жаданне заўсёды яму спрыяць. Шалом алехем!"

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


Вярнуцца назад