Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Пахвала Святому Язафату (Вяршыня Беларусі - Крыж)

Пахвала Святому Язафату (Вяршыня Беларусі - Крыж)


17.09.2025.

 

Край наш беларускі славіцца святымі

Найслаўнейшае з іх  Язафата імя

Што за еднасць царквы ворагам забіты

Сёння за нас грэшных узносіць малітвы

 

Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста

Ойча Язафаце, за нас памаліся 

 

Сэрца сваё Богу як дзіця аддаў ты

У малітве прагнуў толькі Божай праўды

Наш Айцец нябесны ўбачыў твае цноты

Стацца праўды сведкам цябе выбраў Госпад

 

Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста

Ойча Язафаце, за нас памаліся 

 

Словам палымяным ад Духа Святога

Навяртаў ты грэшных да адзінства з Богам

Постам і малітвай суцішаў разлады

За тое між людзі душахватам званы

 

Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста

Ойча Язафаце, за нас памаліся 

 

Язафаце мудры, пастыру руплівы

Божае насенне ў глебе ўрадлівай

Шчыраю малітвай, працаю стараннай

Адкрыў у Жыравіцах кляштар базылянаў

 

Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста

Ойча Язафаце, за нас памаліся

 

Язафаце добры, за Хрыстову паству

Стаў ахвярай чыстай ты як добры пастыр

Сёння на нябёсах разам са святымі

Узгадай прад Богам Беларусі імя

 

Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста

Ойча Язафаце, за нас памаліся

 

Язафаце верны, з верай цябе просім,

Праз цябе малітву Госпаду узносім

Каб нам сёння стацца сведкамі адзінства

Дзеля славы Божай, дзеля славы Хрыста

 

Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста

Ойча Язафаце, за нас памаліся

Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста

 

Тэкст песні і музыка Сяргея Раюнца


Вярнуцца назад