Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ”ПАДЗЯКУЕМ ГОСПАДУ!”

”ПАДЗЯКУЕМ ГОСПАДУ!”


23.11.2008.
”ПАДЗЯКУЕМ ГОСПАДУ!”
50 год сьвятарства мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Надсана

”ПАДЗЯКУЕМ ГОСПАДУ!”
”Падзякуем Госпаду!” - словы, якімі раcпачынаецца візатныйская анафара (эўхарыстычная малітва) – добра аддаюць духоўную існасьць падзячнай Службы, якую ў нядзелю 23 лістапада 2008 году – у 50-тыя ўгодкі сваіх сьвятарскіх сьвячаньняў, служыў у менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены мітрафорны пратаярэй Аляксандар Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў Замежжа. Ён узначаліў Боскую Літургію ў саслужэньні Архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі і настаяцеляў менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў: пратапразьбітара Андрэя Абламейкі, а. Казіміра Ляховіча, а. Пахома Кавалёва ды а. Яўгена Усошына. Канцэлебраваў таксама Дэкан Серабранскага рымска-каталіцкага дэканату кс. Ігар Лашук. Прысутнічалі на Боскай Літургіі Дастойны Ўладыка Антоні Дзям’янка і кс. Дэкан Уладзіслаў Завальнюк, пробашч касцёла сьвятых Сымона і Алены.

”ПАДЗЯКУЕМ ГОСПАДУ!”
Перад Літургіяй Уладыка Антоні сардэчна прывітаў і павіншаваў Юбіляра і выказаў яму ўдзячнасьць за ягоную дзейнасьць для дабра беларускага хрысьціянства і беларускай духовай культуры.

У казаньні Юбіляр гаварыў пра духовую вартасьць удзячнасьці, за тое, што Госпад дазваляе нам служыць іншым, а асабліва Царкве і Бацькаўшчыне.

Шматлікія вернікі, часьць якіх прыбыла з паза-менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў, асабліва з Івацэвічаў, Бярозы, Баранавічаў, Мар’інай Горкі, Жодзіна, Барысава, Маладэчна ўспрынялі гэтыя слова, як каштоўны запавет.

Напрыканцы Службы было зачытанае віншаваньне, якое надаслаў Высокадастойны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Айцу Аляксандру Надсану
Апостальскаму візітатару для беларусаў-католікаў у замежжы


Глыбокапаважаны айцец Аляксандр!


«Любоў Бога Айца, ласка Пана нашага Езуса Хрыста і дар еднасці ў Духу Святым няхай будуць з вамі...»

Гэтымі словамі святога апостала Паўла шчыра вітаю Вас і віншую з 80-годдзем з дня Вашага нараджэння, а таксама залатым юбілеем святарства. Свае пажаданні дасылаю з далёкага Лос-Анджэлеса ў Злучаных Штатах Амерыкі, дзе прымаю ўдзел у Кангрэсе Божай Міласэрнасці.

«Кожны святар, якога выбіраюць з людзей, прызначаны для людзей» (пар. Гбр 5, 1), — кажа Апостал Народаў.

Гэтая праўда вельмі добра праявілася ў Вашым святарскім жыцці. Узяты з Беларусі, Вы, знаходзячыся далёка ад Радзімы — у Лондане ў Англіі, — сэрцам, душой і практычнай дзейнасцю служылі і надалей служыце нашай супольнай Бацькаўшчыне. Вас добра ведаюць як у Вялікабрытаніі, так і ў Беларусі. Вас ведаюць як адданага Богу, Касцёлу і Радзіме святара, навуковага даследчыка і грамадскага дзеяча.

50 гадоў святарства — гэта 50 гадоў служэння Касцёлу і людзям. Колькі святых Імшаў, споведзяў і іншых сакрамэнтаў, колькі казанняў, колькі касцёльнай і чыста чалавечай паслугі было за гэты час! Толькі адзін Бог ведае! Сваім служэннем Вы настойліва выконвалі тры галоўныя абавязкі святара — абвяшчалі Божае слова, асвячалі людзей і, у любові служачы, кіравалі імі, каб такім чынам будаваць хрысціянскую супольнасць.

З нагоды юбілеяў 80-годдзя Вашага жыцця і 50-годдзя святарства, якія Вы святкуеце ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску, ад усяго сэрца жадаю Вам, найдастойнейшы Юбіляр, многіх Божых ласкаў, добрага здароўя, Божага благаслаўлення і поспехаў у Вашай дзейнасці, каб дзякуючы ёй як мага больш людзей пазналі праўду Божую і дасягнулі вечнага шчасця ў Валадарстве Езуса Хрыста.
Многая лета!

З павагай і благаслаўленнем

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч,
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі


Лос-Анджэлес,
23 лістапада 2008 г.


”ПАДЗЯКУЕМ ГОСПАДУ!”
Дастойнага Юбіляра павіншавалі таксама прадстаўнікі менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў: Праведнага Язэпа, Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Сьвятога Мікалая і Сьвятога Духа.

”ПАДЗЯКУЕМ ГОСПАДУ!”
Пасьля Боскай Літургіі, у рамках братэрскай ”агапы”, што мела месца ў Цэнтры сьвятога Язэпа, Уладыка Антоні падарыў Юбіляру г.зв. ”місійны крыж”, які ён прывёз з Сіднэй, з Сусьветнага Дня Моладзі.
”ПАДЗЯКУЕМ ГОСПАДУ!”

”ПАДЗЯКУЕМ ГОСПАДУ!”

Вярнуцца назад