Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ

НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ


22.11.2008.
НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ
“Быць сярод Беларускага Народу сьведкамі Паўсюднай Царквы”

НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ
Асаэнсаваньні гэтага асаблівага пакліканьня беларускіх грэка-католікаў, а асабліва сьвятароў і семінарыстаў, служыла сустрэча Мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Надсана з сьвятарамі і семінарыстамі БГКЦ ў Менску ў суботу 22 лістапада 2008 году.

НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ
Дзень малітвы і духовых разважаньняў разпачаўся Паніхідай на Кальварыйскіх могілках, ля магілы першага Пратапразьбітара БГКЦ – айца Яна Матусевіча, у якой былі ўзгаданыя ўсе памерлыя беларускія біскупы і сьвятары.

НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ
Цэнтральным пунктам гэтай малітоўнай “Сінаксы” была Боская Літургія у капліцы Ўсіх Сьвятых Беларускага Народу у Цэнтры сьв. Язэпа, якую ўзначалілі Мітрафорный пратаярэй Аляксандар Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў Замежжа, і Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі.

НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ
Вечарам – 22 лістапада оба Апостальскія Візітатары, у суправаджэньні Пратапразьбітара Андрэя Абламейкі, былі прынятыя Апостальскім Нунцыям ў Беларусі – Высокадастойным Архібіскупам Марцінам Відавічам.
НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ


Вярнуцца назад