Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Важны візіт беларускіх біскупаў у Ватыкан
Важны візіт беларускіх біскупаў у Ватыкан21.02.2025. |
|
Працягваецца візіт прадстаўнікоў беларускага епіскапата ў Рым, які пачаўся 18 лютага 2025 года. Падчас знаходжання ў Вечным горадзе іерархі прынялі ўдзел у значнай падзеі – біскупскім пасвячэнні Філіпа Чампанэлі, падсакратара Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў.
20 лютага 2025 года ў Дзяржсакратарыяце адбылася сустрэча беларускіх біскупаў з кардыналам П'етра Паралінам. "Мы падрабязна абмеркавалі актуальную сітуацыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, асаблівую ўвагу надаўшы пытанням узаемадзеяння з дзяржаўнымі ўладамі і міжканфесійнаму дыялогу", - паведаміў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі.
Запланаваная на 21 лютага 2025 года сустрэча з Папам Францішкам была адкладзена з прычыны шпіталізацыі Пантыфіка. Беларускія іерархі перадалі праз кардынала Параліна запэўненні ў малітоўнай падтрымцы Святога Айца ад усіх вернікаў Беларусі.
Візіт беларускіх біскупаў працягнецца да 22 лютага 2025 года і ўключае шэраг важных сустрэч.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News Вярнуцца назад |