Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Зварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага

Зварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага


17.02.2025.

Зварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Юзафа СтанеўскагаДарагія браты і сёстры ў Хрысце!


Нядаўна мы адзначалі Сусветны дзень хворага, калі маліліся за ўсіх хворых і церпячых, а таксама за людзей, якія іх лечаць і апякуюцца імі. Хрыстус Пан сказаў: «Няспынна маліцеся» (1 Тэс 5, 17).

 

Сёння прашу вас аб малітве за Папу Францішка, які, згодна з паведамленнем прэс-службы Апостальскай Сталіцы, з-за моцнай прастуды і бранхіту ўжо некалькі дзён знаходзіцца ў шпіталі. Ад імя Канферэнцыі біскупаў і ўсіх вернікаў перадаем Папу Францішку самыя цёплыя пажаданні Божай апекі і хуткага вяртання да здароўя, а таксама далейшага плённага служэння для дабра паўсюднага Касцёла і ўсяго чалавецтва. Мы падмацоўваем свае жаданні малітвай, поўнай даверу да Божай Міласэрнасці.

 

Няхай Маці Божая, Аздараўленне хворых, атуляе Папу сваёю апекай і дапамагае яму з даверам глядзець у будучыню.

 

Заахвочваем шаноўных святароў, духавенства, усіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, а таксама ўсіх людзей добрай волі далучыцца да малітваў за Папу Францішка аб яго выздараўленні і ўсіх неабходных ласках, каб ён як мага хутчэй вярнуўся да сваіх пастырскіх абавязкаў.

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі,
Старшыня ККББ

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад