Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Новасібірску адбылося біскупскае пасвячэнне айца езуіта
У Новасібірску адбылося біскупскае пасвячэнне айца езуіта4.02.2025. |
|
Урачыстасць, у якой прынялі ўдзел біскупы з Расіі, Казахстана і Турцыі, узначаліў ардынарый дыяцэзіі Перамянення Пана біскуп Іосіф Верт SJ. На цырымоніі прысутнічалі дэлегацыя з Польшчы на чале з айцом-правінцыялам Збігневам Ленчкоўскім SJ, а таксама езуіты, якія працуюць у Віцебску, Бішкеку, Санкт-Пецярбургу, Маскве, Томску і Новасібірску, прадстаўнікі пасольства Германіі. З радзімы прыехалі родныя а. Штэфана: ягоныя бацькі і цётка.
У літургіі, якая доўжылася больш за тры гадзіны, прынялі ўдзел прадстаўнікі і мясцовай адміністрацыі. Катэдра была запоўнена цалкам католікамі трох абрадаў (лацінскага, візантыйскага і армянскага) з розных гарадоў і розных супольнасцяў, а таксама хрысціянамі іншых канфесій.
Паводле https://catholicnews.by/ Вярнуцца назад |