Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Святы Мікалай – нястомны заступнік Еднасці хрысціянаў

Святы Мікалай – нястомны заступнік Еднасці хрысціянаў


26.01.2025.

Святы Мікалай – нястомны заступнік Еднасці хрысціянаўБазыліка св. Мікалая Цудатворцы ў італьянскім горадзе Бары, з’яўляецца каштоўным  месцам малітвы для хрысціян розных трыдыцый ды канфесій. 24 студзеня 2025 г. экуменічная малітва міжнарожнай і міжканфесійнай пілігрымкі прайшла з удзелам вернікаў з Беларусі. 


Па запрашэнні рыма-каталіцкага мітрапаліта Бары-Бітонта архібіскупа Язэпа Сатрыяна ў экуменічнай малітве ўдзельнічалі архімандрыт Сяргей (Гаек) і а. Аляксандр Шыбека, настаяцель грэка-каталіцкай парафіі св. Мікалая Цудатворцы ў Мінску.

 

Пасля асабістай малітвы пілігрымаў пры мошчах св. Мікалая (у крыпце), у  галоўным храме базылікі ўрачыстую экуменічную багаслужбу ўзначаліў Мітрапаліт Язэп. Разам з ім маліліся святаслужыцелі і вернікі Цэркваў: Англіканскай, Армянскай Апостальскай, Грэка-каталіцкай (італа-албанскай і беларускай) і Праваслаўнай (з Албаніі, Румыніі, Паўночнай Македоніі). У малітве ўдзельнічалі пастары і вернікі евангельскіх Супольнасцей з горада Бары ды мясцовыя рыма-католікі.

 

Прыклад св. Мікалая – руплівага і мужнага пастыра старажытнай Царквы застаецца і сёння каштоўным і актуальным для хрысціян розных традыцый і канфесій на шляху да поўнай Еднасці.


Вярнуцца назад