Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 23 студзеня Царква адзначае памяць трынаццаці уніяцкіх падляшскіх мучанікаў з Пратуліна

23 студзеня Царква адзначае памяць трынаццаці уніяцкіх падляшскіх мучанікаў з Пратуліна


23.01.2025.

23 студзеня Царква адзначае памяць трынаццаці уніяцкіх  падляшскіх мучанікаў з ПратулінаУ гэты дзень, у 1874 годзе, трынаццаць уніяцкіх вернікаў Пратуліна прынялі пакутніцкую смерць, застаючыся вернымі Каталіцкай Царкве. 

 

Царкоўная гісторыя з самых першых стагоддзяў і да сённяшняга дня мае шмат прыкладаў самаахвяравання ў Імя Хрыста і за Царкву Хрыстову. Кроў мучанікаў - гэта насеньне Царквы. 

 

Звычайна маучаніцтва - гэта прыклад цвёрдай веры святароў і манаскіх асоб, якія з'яўляліся пастырамі і духоўнымі настаўнікамі для сваіх вернікаў. Аднак, трынаццаць мучанікаў падляшскіх уяўляюць сабой зусім іншы вобраз мучаніцства. Усе яны былі простымі сельскімі жыхарамі, якія працавалі на свецкай працы. Сёння дастаткова часта, у царкоўным асяроддзі можна сустрэць памылковую думку, што Царква - гэта выключна клірыкі. Аднак у гэтых абставінах мы бачым зусім іншае: звычайныя парафіяне аддаюць сваё жыццё за веру. Гэта вельмі добры прыклад для вернікаў, які дае зразумець, што адсутнасць або наяўнасць святога сану не робіць хрысціяніна горшым або лепшым за іншых. І сваім пакутніцкім подзвігам гэта пацвярджаюць блаславёныя мучанікі з Пратуліна паказваюць нам тое, што Царква - гэта не толькі храм, і не толькі святары, але і вернікі, ахрышчаныя, што атрымліваюць у Тайне Хросту Валадарскае святарства.  

 

Няхай блаславёныя мучанікі Пратулінскія дапамагаюць сваім заступніцтвам і служаць прыкладам цвёрдай і непарушнай веры ў Хрыста для нас ўсіх, асабліва у гэтыя дні, якія Каталіцкая Царква прызначала для малітвы за еднасць хрысціян.

 

***

 

ТРАПАР (тон 4)

ЧЫТАЛЬНІК: Мучанікі Падляшскія!* Выйшаўшы на барацьбу з лютым ворагам,* які хацеў загубіць душы вашыя,* не спалохаліся пагрозаў ягоных,* а мужна вытрывалі пры сваёй Царкве аж да сьмерці, бо непахісна стаялі вы на духоўным камяні* — Пятровай скале.* Прыняўшы вянок славы ад адзінага Пераможцы і Ўладара,* маліце Яго, каб і мы былі верныя Царкве Хрыстовай.

✝ Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

 

КАНДАК (тон 2)

Радуйся, Пратулін!* Бо ты не найменшы з паселішчаў ды гарадоў падляшскіх.* Ад цябе зазьзялі тыя,* пгго за Царкву прынесьлі жыцьцё сваё ў ахвяру,* і гэтым здабылі неўвядальны вянок славы.* Дык маліцеся ж, мучанікі, перад пасадам Усявышняга* за ўмацаваньне нас у веры* і за збаўленьне душаў нашых.

Цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

 

БАГАРОДЗІЧНЫ

Вызвалі нас ад патрэбаў нашых,* Маці Хрыста Бога, якая для ўсіх Творцу нарадзіла,* каб усе мы зьвярталіся да цябе:* Радуйся, адзіная Правадніца душаў нашых.


Вярнуцца назад