Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Грэка-католікі ў Беларусі пачалі Дэкаду малітваў аб Еднасці хрысціянаў
Грэка-католікі ў Беларусі пачалі Дэкаду малітваў аб Еднасці хрысціянаў17.01.2025. |
|
У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі Дэкада малітваў аб Еднасці хрысціянах традыцыйна пачынаецца 16 студзеня - у свята Ўшанавання кайданаў Апостала Пятра ды працягваецца да 25 студзеня - свята Навяртання Апостала Паўла. Душпастырскія і багаслужбовыя дапаможныя матэрыялы рыхтуе Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству ў супрацоўніцтве з адпаведнай камісіяй Сусветнай Рады Цэркваў. Матэрыялы для экуменічных малітваў у гэтым годзе падрыхтавалі браты і сёстры манаскай Супольнасці Бозэ (Bose) на поўначы Італіі.
Тэма Тыдня малітваў 2025: «Ці верыш у гэта?» (Ян 11, 26). Вярнуцца назад |