Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Ксёндз канонік Францішак Рудзь абраны старшынёй Праўлення Біблейскага таварыства ў Беларусі

Ксёндз канонік Францішак Рудзь абраны старшынёй Праўлення Біблейскага таварыства ў Беларусі


26.11.2024.

Ксёндз канонік Францішак Рудзь абраны старшынёй Праўлення Біблейскага таварыства ў Беларусі20 лістапада на пасяджэнні Генеральнай канферэнцыі Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь старшынёй Праўлення гэтай арганізацыі быў абраны ксёндз канонік Францішак Рудзь.


Біблейскае таварыства з’яўляецца буйным цэнтрам па распаўсюджванні Біблій і іншай духоўнай літаратуры ў краіне. За час свайго існавання Біблейскае таварыства распаўсюдзіла ў Беларусі больш за 1 млн. 200 тыс. адзінак духоўнай літаратуры.

 

Біблейскае таварыства займаецца перакладам Бібліі на беларускую мову, актыўна супрацоўнічае з цэрквамі і супольнасцямі розных канфесій, культурна-асветніцкімі, дабрачыннымі арганізацыямі, сродкамі масавай інфармацыі ў справе духоўнай асветы насельніцтва.

 

Членамі Праўлення Біблейскага таварыства ад Каталіцкага Касцёла з’яўляюцца таксама старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз канонік Ян Крэміс і доктар біблейскай тэалогіі Марына Пашук.

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад