Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ

НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ


21.11.2008.
НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ
21 лістапада - Уводзіны ў сьвятыню Найсьвяцейшай Багародзіцы

НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ
“У аснове сьвята Ўводзінаў ў сьвятыню ляжыць старая традыцыя, паводле якое бацькі Найсьвяцейшае Багародзіцы, калі Ёй споўнілася тры гады, прывялі Яе ў сьвятыню ў Ерусалім, дзе Яна заставалася праз некаторы час. Гістарычная праўдзівасьць гэтай традыцыі даволі сумніўная. Царква прапануе нам гэтае сьвята як вобраз вышэйшае праўды, менавіта поўнага прысьвячаньня Богу Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ад самых раньніх год Ейнага жыцьця”.
Мітраф. пратаярэй Аляксандар Надсан

НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ
Сьвята Ўводзінаў Найсьвяцейшай Багародзіцы ў храм – першае сьвята ў рамках Каляднага посту. Нашая парафія Праведнага Язэпа ў Менску мела ў гэты дзень вялікі прывілей маліцца разам з Дастойным Мітрафорным пратаярэям айцом Аляксандрам Надсанам, Апостальскім Візітатарам для беларусаў Замежжа. Айцец Аляксандар ўзначаліў Боскую Літургію у парафіяльнай капліцы Ўсіх Сьвятых Беларускай Зямлі, у саслужэньні айца пробашча Андрэя Абламейкі, Протапразьбітара Цэнтральна-Заходняга Дэканату, і айца Яўгена Ўсошына, душпастыра менскай парафіі Сьвятога Мікалая.

НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ
У гэты сьвяточны дзень Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі наведаў парафію ў Магілёве, дзе ўзначаліў Боскую Літургію ў саслужэньні вікарнага сьвятара айца Васіля Ягорава і душпастыра парафіі ў Лідзе а. Андрэя Буйніча.
НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ

НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ

НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ

НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ

Вярнуцца назад