Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 22 кастрычніка літургічны УСПАМІН св. ЯНА ПАЎЛА ІІ

22 кастрычніка літургічны УСПАМІН св. ЯНА ПАЎЛА ІІ


21.10.2024.

22 кастрычніка літургічны УСПАМІН св. ЯНА ПАЎЛА ІІУ МІНСКУ

 

у АЎТОРАК, 22.10.2024: святочная БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ ў 18:30 - у храме Душпастырскага цэнтра Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, 6) - у 18:30;

у СЕРАДУ, 23.10.2024: святочная БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ ў храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, 7) - у 18:30 

 

ЗАПРАШАЕМ.

 

***

 

МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II

 

О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.

 

Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра.

Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця, як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа.

 

Дай нам Госпадзе, праз Яго заступніцтва, згодна з Тваёю воляю, тую ласку, аб якой просім з вераю ды надзеяй. Амін.


Вярнуцца назад