Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 20 кастрычніка — Сусветны дзень місій пад дэвізам «Пайдзіце і запрасіце на вяселле ўсіх»

20 кастрычніка — Сусветны дзень місій пад дэвізам «Пайдзіце і запрасіце на вяселле ўсіх»


19.10.2024.

20 кастрычніка — Сусветны дзень місій пад дэвізам «Пайдзіце і запрасіце на вяселле ўсіх»Бліжэйшая Місійная нядзеля, якая прыпадае на 20 кастрычніка, будзе адзначацца ў 98-ы раз.


Дэвіз сёлетняга Сусветнага дня місій, які адзначаецца штогод у трэцюю нядзелю кастрычніка, — «Пайдзіце і запрасіце на вяселле ўсіх» (пар. Мц 22, 9). Ён натхнёная евангельскай прыпавесцю пра караля, які загадаў сваім слугам пайсці на ростані і паклікаць на вяселле яго сына ўсіх, каго сустрэнуць.

 

Гэта таксама патранальнае свята Папскіх місійных таварыстваў.

 

Місійная нядзеля адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле з 1926 года.

 

Гэта асаблівы час для малітвы за місіянераў і падтрымкі місіянерскіх тэрыторый па ўсім свеце.

 

Матэрыяльныя ахвяраванні, якія збіраюцца ў місійную нядзелю, прызначаны — па волі Папы — для падтрымкі Фонду місійнай салідарнасці паўсюднага Касцёла ва ўсім свеце, якім кіруе Папскае таварыства пашырэння веры. Дзякуючы дзейнасці гэтага фонда могуць працаваць катэхеты, будуюцца новыя святыні і ўтрымліваюцца ўстановы апекі для самотных, бедных і пераследаваных людзей.

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад