Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У НАВАГРУДКУ УШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ МІТРАПАЛІТА ЯЗЭПА РУЦКАГА

У НАВАГРУДКУ УШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ МІТРАПАЛІТА ЯЗЭПА РУЦКАГА


19.10.2024.

У НАВАГРУДКУ УШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ МІТРАПАЛІТА ЯЗЭПА РУЦКАГА18 кастрычніка 2024 ў Фарным касцёле Перамянення Госпада ў Навагрудку была асвячаная памятная табліца з нагоды 450 гадавіны нараджэння грэка-каталіцкага мітрапаліта Язэпа Руцкага, уражэнца Навагрудскай Зямлі: "Сыну Зямлі Навагрудскай, Мітрапаліту Іосіфу Вельямін - Руцкаму, Выдатнаму дзеячу Уніяцкай Царквы, стваральніку Ордэна базільянаў, багаслову, асветніку, пісьменніку - у 450-ую гадавіну нараджэння". (Табліцу фандаваў грэка-каталіцкі вернік Віктар Малежык).

 

У НАВАГРУДКУ УШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ МІТРАПАЛІТА ЯЗЭПА РУЦКАГАУ 18:00 гадз. св. Імшу ўзначаліў Біскуп Андрэй Зноска, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, казанне прамовіў протапрэзбітар Андрэй Крот з Гародні, асвяціў табліцу Архімандыт Сяргей (Гаек).

 

Урачыстасць супала з 50-тай гадавінай Хросту настаяцеля храму - ксяндза дэкана Яна Балтрукевіча. Яму "Многія ды шчасныя леты!"


Вярнуцца назад