Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Грэка-каталіцкі гурт запісаў спеў у гонар Маці Божай Барунскай
Грэка-каталіцкі гурт запісаў спеў у гонар Маці Божай Барунскай14.10.2024. |
|
Як адзначаюць аўтары твора, Баруны — невялікае мястэчка на Ашмяншчыне — гэта асаблівае месца для грэка-католікаў. Першапачаткова тут быў уніяцкі кляштар, а сама ікона таксама спачатку належала базыльянскаму манаху.
Ва ўрачыстасці каранацыі абраза бралі ўдзел грэка-каталіцкія вернікі і духавенства на чале з Апостальскім адміністратарам для грэка-католікаў у Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам.
***
Спеў "Маці Божая ў Барунах" выконвае гурт "Святло Усходу"
О, Марыя, Маці Збаўцы, Да цябе узносім сэрцы. Нам прыйдзі на паратунак, Маці Божая ў Барунах.
1. У Барунах, месцы слаўным, Ты чакаеш нас усіх. Позіркам глядзіш спагадным На дзяцей сваіх. Маці, да Тваёй іконы Нас вядуць жыцця шляхі. І цялесна, і духоўна Нас аздараві.
2. У віры жыцця патонеш, Ці апынішся ў бядзе, У Барунах Маці побач Блізка да цябе. Калі навакол пустыня, Адвярнуліся сябры, Цябе Маці не адкіне - Да яе ідзі.
3. Калі сэрца ў трывозе, Ты перад іконаю Папрасі аб дапамозе Маці Божую. Калі грэх закрые вочы, Сэрца стане каменем У Баруны трэба крочыць Проста да Яе.
4. Нашае жыццё мінае І да неба шлях вядзе, Багародзіца Святая, Клічу я цябе. І, прашу, на дапамогу Да мяне хутчэй прыйдзі, Каб з Табою разам Бога Славіў на вякі!
Сяргей Раюнец - словы, музыка, спеў
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |