Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Праграма ўрачыстасцяў каранавання Іконы Багародзіцы ў Барунах
Праграма ўрачыстасцяў каранавання Іконы Багародзіцы ў Барунах9.10.2024. |
|
Святую Імшу, на якой адбудзецца каранаванне абраза, узначаліць старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Ускладанне карон здзейсніць біскуп эмерыт Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч.
Праграма ўрачыстасцяў:
11 кастрычніка, пятніца 20.00 – адарацыя перад абразом 21.00 – Марыйны заклік і працэсія са свечкамі 22.00 – святая Імша
12 кастрычніка, субота 9.00 – святая Імша 10.00 – Акафіст у выкананні вернікаў Грэка-Каталіцкай Царквы 11.00 – Ружанец 12.00 – святая Імша з ускладаннем біскупскіх карон на абраз Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных
Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае духавенства, законных сясцёр і ўсіх свецкіх вернікаў дыяцэзіі да ўдзелу ў гэтай падзеі, гістарычнай для Касцёла на Гродзеншчыне, і да супольнай малітвы.
Паводле https://grodnensis.by/ Вярнуцца назад |