Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > «Марыя і Ружанец у францішканскай духоўнасці»: у Магілёве пройдзе VIІІ Ружанцовы кангрэс

«Марыя і Ружанец у францішканскай духоўнасці»: у Магілёве пройдзе VIІІ Ружанцовы кангрэс


3.10.2024.

«Марыя і Ружанец у францішканскай духоўнасці»: у Магілёве пройдзе VIІІ Ружанцовы кангрэсУ суботу 5 кастрычніка ў Магілёве пройдзе VIІІ Ружанцовы кангрэс, які сёлета будзе прысвечаны тэме: «Марыя і Ружанец у францішканскай духоўнасці».


Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у старадаўняй магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс.

 

Мэта сёлетняга, ужо VIII Ружанцовага кангрэса — паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы.

 

Паколькі сёлетняя сустрэча прысвечана тэме «Марыя і Ружанец у францішканскай духоўнасці», з дакладамі на кангрэсе выступяць прадстаўнікі трох адгалінаванняў францішканскага ордэна: бэрнардынаў, капуцынаў і канвентуальных францішканаў, якія нясуць служэнне ў Беларусі. Удзельнікі таксама будуць дзякаваць Богу за 30 гадоў дзейнасці ў Беларусі касцёльнага руху «Легіён Марыі».

 

Арганізатары запрашаюць узяць удзел у Ружанцовым кангрэсе ўсіх ахвотных, а асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў, і легіянераў Марыі. Яны таксама звяртаюцца з просьбай аб малітве ў інтэнцыі добрага плёну Кангрэса.

 

Праграма Ружанцовага кангрэса

  • 9.30 – 10.15 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10.20 — адкрыццё кангрэса
  • 10.30 – 11.10 — даклад а. Юрыя Находкі OCD «Роля Маці Божай і ружанцовай малітвы ў фармацыі і апостальстве легіянераў Марыі»
  • 11.15 – 11.55 — даклад а. Стэфана Пупейкі OFM «Марыйная духоўнасць у жыцці св. Францішка Асізскага»
  • Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова
  • 12.15 – 13.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, святы Ружанец
  • 13.00 – 14.00 — сумеснае фота, абед
  • 14.00 – 14.40 — даклад а. Андрэя Багдановіча OFMCap «Марыя і Ружанец у жыцці францішканаў капуцынаў»
  • 14.40 – 15.20 — даклад a. Яўгена Голуба OFMConv «Беззаганная ў думцы і жыцці св. Максімільяна Марыі Кольбэ і францішканскай канвентуальнай традыцыі»
  • Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова
  • 15.30 – 16.00 — перапынак
  • 16.00 – 16.30 — сведчанні пра плён Ружанцовых кангрэсаў у Магілёве і ружанцовай малітвы
  • 16.30 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 17.00 — святая Імша на завяршэнне Кангрэса (цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Андрэй Зноска)

Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да 1 кастрычніка.

 

Рэгістрацыя абавязковая! Для таго, каб зарэгістравацца, дастаткова патэлефанаваць або даслаць SMS-паведамленнем інфармацыю пра ўдзельнікаў:

  • імя, прозвішча
  • мясцовасць, назва парафіі
  • колькасць асоб, якія будуць удзельнічаць у кангрэсе
  • кантактны нумар тэлефона.

Кантакты: айцец Раман Шульц ОР
тэл.: +375 (29) 291 92 11 (Viber, Telegram)
e-mail: schulzop@gmail.com

 

Месца правядзення: г. Магілёў, катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, вул. Камсамольская, 4

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад