Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Паведамленне Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі адносна змены дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі

Паведамленне Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі адносна змены дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі


30.09.2024.

Паведамленне Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі адносна змены дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі30 верасня Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь выдала Паведамленне адносна змены дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.


«Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Святы Айцец Папа Францішак прыняў адмову ад пасады дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыі Аляксандра Кашкевіча ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту.

 

Яго наступнікам на гэтай пасадзе становіцца Яго Эксцэленцыя біскуп каад’ютар Уладзімір Гуляй», — сказана ў дакуменце, падпісаным Часовым павераным у справах Святога Пасаду ў Беларусі ксяндзом прэлатам Кшыштафам Сэрокам.

 

Такім чынам, з гэтага часу біскуп Аляксандр Кашкевіч, які быў першым дыяцэзіяльным біскупам створанай 13 красавіка 1991 года Гродзенскай дыяцэзіі, у адпаведнасці з канонам 185 Кодэкса кананічнага права, можа ўжываць тытул «эмэрыт».

 

Былы каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімір Гуляй, які быў менаваны Папам Францішкам 5 красавіка 2024 года і прыняў біскупскае пасвячэнне 25 мая, цяпер з’яўляецца дыяцэзіяльным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад