Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Ружанах Пінская дыяцэзія распачне святкаванне свайго 100-гадовага юбілею
У Ружанах Пінская дыяцэзія распачне святкаванне свайго 100-гадовага юбілею25.09.2024. |
28 верасня ў Ружанах (Пружанскі дэканат, Пінская дыяцэзія) распачнецца ўрачыстае свякаванне стогоддзя з часу заснавання Пінскай дыяцэзіі, якое будзе працягвацца да восені 2025 года ў розных мясцінах самай вялікай каталіцкай дыяцэзіі ў Беларусі. Ружанскі фэст будзе адметны не толькі пасвячэннем адрэстаўраванай старадаўняй капліцы святога Казіміра, магчымасцю пачуць адноўлены пасля стогадовага перапынку ўнікальны барочны арган, паўдзельнічаць у рэканструкцыі сярэднявечных святкаванняў, а таксама пагрузіцца ў непаўторную духоўную атмасферу набажэнстваў і сустрэчы з рэліквіямі святога Казіміра ў велічным ружанскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы.
У праграме святкавання:
Больш падрабязна з праграмай фэсту ў Ружанах можна пазнаёміцца на рускай мове на інтэрнэт-старонцы: ruzhany.by.
Чарговым пунктам святкавання стагоддзя Пінскай дыяцэзіі будзе пасвячэнне касцёла святога Яна Паўла ІІ ў Баранавічах (вул. Марфіцкага і Жураўлевіча, 20) 19 кастрычніка ў 11.00.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |