Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак прызначыў дапаможнага біскупа дыяцэзіі Перамянення Пана ў Новасібірску

Папа Францішак прызначыў дапаможнага біскупа дыяцэзіі Перамянення Пана ў Новасібірску


20.09.2024.

Папа Францішак прызначыў дапаможнага біскупа дыяцэзіі Перамянення Пана ў НовасібірскуСвяты Айцец Папа Францішак прызначыў айца Штэфана Ліпке, езуіта, дапаможным біскупам дыяцэзіі Перамянення Пана ў Новасібірску (Расійская Федэрацыя), надаўшы яму тытулярную катэдруу ў Арэне.


Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні Святога Пасаду, біскуп намінат з’яўляецца Генеральным сакратаром Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расійскай Федэрацыі і дырэктарам Інстытута Святога Тамаша ў Маскве.

 

Апостальская адміністратура Сібіры была створана Папам Янам Паўлам ІІ у красавіку 1991 года. У маі 1999 года яна была пераўтворана ў Апостальскую адміністратуру Заходняй Сібіры, а з 11 лютага 2002 года была ўтворана дыяцэзія Перамянення Пана ў Навасібірску. Ад часу стварэння Апостальскай адміністратуры яе ўзначальвае біскуп Ёзаф Верт, езуіт.

 

 

Біяграфія

 

Біскуп намінат Штэфан Ліпке SI нарадзіўся 31 снежня 1975 года ў Эсэне (Германія). Пасля навучання ў семінарыях у Боне і Кёльне вывучаў гісторыю Касцёла ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме.

 

7 чэрвеня 2002 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне для архідыяцэзіі Кёльна. У 2006 г. уступіў у навіцыят Таварыства Езуса (ордэна езуітаў) у Нюрнбергу, урачыстыя манаскія абяцанні даў 18 мая 2019 г.

 

Займаў розныя пасады ў Касцёле і працягваў навучанне.

 

Быў парафіяльным вікарыем ў Кёльне; нёс душпастырскае служэнне ў езуіцкім касцёле св. Міхала ў Мюнхене (2008–2011); служэнне ў прэсемінарыі расійскіх дыяцэзій у Новасібірску (2011–2012); працаваў у каталіцкай школе (2012–2017) і быў пробашчам (з 2014) у парафіі ў Томску. Мае доктарская ступень Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта па рускай літаратуры (2017); праходзіў стажыроўку на Філіпінах, з’яўляецца дырэктарам Інстытута Святога Тамаша ў Маскве (з 2018); выкладчыкам сярэднявечнай філасофіі і праблем сучаснай філасофіі Універсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы ў Маскве.

 

З 2020 г. з’яўляецца сакратаром Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расійскай Федэрацыі.

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад