З кораня Ясеевага, з пакаленьня Давідавага сёньня родзіцца нам дзіця Божае Марыя і ўвесь сьвет радасна сьвяткуе і абнаўляецца. Весяліцеся, неба і зямля, слаўце Яе, усе людзі! Якім і Ганна сьвяткуюць, усклікаючы: „Бясплодная родзіць Багародзіцу і Карміцельку Жыцьця нашага!“