Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 9 - 10 жніўня 2024 г. штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся
9 - 10 жніўня 2024 г. штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся12.08.2024. |
|
Грэка-католікі, якія традыцыйна бяруць удзел у святкаваннях, прыехалі з Берасця і Івацэвічаў. Адна з групаў па дарозе ў санктуарый у Лагішыне наведала Бабровічы і каталіцкія могілкі ў Целяханах, дзе памаліліся ля магілы выдатнага беларускага святара а. Баляслава Пачопкі, які ў міжваенны час быў душпастырам ва ўніяцкай парафіі ў суседніх Бабровічах.
Разам з хорам грэка-католікаў Акафіст спявалі дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Вялікаселец і шматлікія вернікі, што запоўнілі храм.
Затым грэка-католікі бралі ўдзел у начной св. Імшы для пілігрымаў, якую ўзначаліў уладыка Казімір Вялікаселец. Падчас яе грэка-каталіцкі протадыякан Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў чытаў Евангельле.
Апоўначы пасля св. Імшы была ўрачыстая малітоўная працэсія з свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай Лагішынскай.
Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі" Вярнуцца назад |