Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Пешая пілігрымка вырушыла з Друі на ўрачыстасці ў Росіцу
Пешая пілігрымка вырушыла з Друі на ўрачыстасці ў Росіцу1.08.2024. |
|
Як паведамляе сайт парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах Kascelmery.by, за тры дні пілігрымы пераадолеюць шлях амаль у 90 км, каб ушанаваць росіцкіх мучанікаў: бласлаўлёных Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча, святароў, якія аддалі жыццё з любові да Бога і бліжняга разам са сваімі вернікамі.
Пілігрымы з розных мясцін Беларусі распачалі свой шлях з Друі, якая на пачатку ХХ стагоддзя стала «калыскай» кангрэгацыі ксяндзоў марыянаў.
Сярод пілігрымаў — а іх сёлета 101 — шмат тых, хто ідзе ў пілігрымку не ў першы раз.
Кіруе пілігрымкай ксёндз Ілля Саўчанка МІС з Оршы, якому дапамагаюць яшчэ тры сабраты і дзве сястры эўхарысткі.
Тэкст і фота: Жанна Закрэўская / Kascelmery.by Вярнуцца назад |