Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 23 ліпеня ўшаноўваем Пачаеўскую ікону Багародзіцы
23 ліпеня ўшаноўваем Пачаеўскую ікону Багародзіцы23.07.2024. |
|
З 1712 па 1833 г. манастыр у Пачаеве быў адным з найбольш значных цэнтраў базыльянаў і ўсёй Уніяцкай Царквы. Тут з 1730 г. дзейнічала друкарня, у якой выдадзена 187 кніг. У гэты перыяд у манастырскай хроніцы занатаваныя 539 выпадкаў ацалення пасля малітваў перад іконай Маці Божай.
У 1773 г. пры спрыянні протаархімандрыта базыльянаў і тагачаснага ігумена Пачаеўскага манастыра Парфіра Важынскага (які паходзіў з-пад Ашмянаў) Папа Рымскі Клімент XIV даў дазвол і блаславенне на каранаванне цудатворнай іконы Маці Божай у Пачаеве залатымі папскімі каронамі. Абрад каранацыі здзейсніў луцкі ўніяцкі біскуп Сільвестар Рудніцкі. Ва ўрачыстай цырымоніі каранацыі цудатворнай іконы ўдзельнічалі каля тысячы каталіцкіх святароў візантыйскага і лацінскага абрадаў і амаль 100 тысячаў вернікаў.
У 1866 г. для цудатворнай іконы была выраблена рыза з двух фунтаў чыстага золата 82-й пробы і 20 залатых манет. Для ўпрыгожвання выкарыстаныя каштоўныя камяні.
Абраз Пачаеўскай Божай Маці, якая лічыцца нябеснай заступніцай Валыні, вельмі папулярны па ўсёй Украіне, а таксама ў суседніх краінах. Пачаеўская ікона Маці Божай здаўна вядомая і шанаваная вернікамі ў Беларусі, спісы гэтай іконы знаходзяцца ў многіх храмах, асабліва на Заходнім Палессі. Адносіцца да іканаграфічнага тыпу «Замілаванне». На спісах Пачаеўскай іконы Багародзіцы ўнізе іконы часта малююць манастыр або след на скале, ахутанай аблокамі — як памяць пра паданне пра з'яўленне Маці Божай на Пачаеўскай гары, дзе застаўся след Яе нагі.
Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі" Вярнуцца назад |