Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ПОЛАЦК 2024, Нядзеля - 14.07.2024: Свята "НАДЗЕЯ не РАСЧАРУЕ"
ПОЛАЦК 2024, Нядзеля - 14.07.2024: Свята "НАДЗЕЯ не РАСЧАРУЕ"9.07.2024. |
|
Кожны год — у нядзелю пасля 11 ліпеня (дзень мучаніцтва Полацкіх Пакутнікаў, манахаў базыльянаў, 11 ліпеня 1705 г.) — у грэка-каталіцкім храме ў Полацку (вул. Навасёлаў, д. 70) праходзіць Свята. У свой час тады завяршалася грэка-каталіцкая пешая Пілігрымка Віцебск — Полацк.
За апошнія гады Свята праходзіць у нядзелю і яно стала фокусам духовага подзвігу БГКЦ.
У Годзе малітвы — 2024 (на шляху да Юбілейнага Года 2025) — дэвіз Свята — гэта словы «Надзея не расчаруе» (Рым 5:5), якімі Папа Францішак назваў Юбілейную булу «Spes non confundit».
НЯДЗЕЛЯ — 14.07.24: Свята «НАДЗЕЯ не РАСЧАРУЕ». Акафіст Імю Ісуса — 10:30; БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ — 11:00; Братэрская Агапа.
Майкі з надпісам «Надзея не расчаруе» (пар. Рым 5, 5) — сёлета выкарыстоўваюцца ў розных душпастырскіх грэка-каталіцкіх праграмах. Вярнуцца назад |