Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Грэка-каталіцкая “кропля” на Будслаўскім фэсце 2024

Грэка-каталіцкая “кропля” на Будслаўскім фэсце 2024


7.07.2024.

Грэка-каталіцкая “кропля” на Будслаўскім фэсце 2024На Будслаўскі фэст 5-6 ліпеня 2024 г. вернікі з многіх грэка-каталіцкіх парафій Беларусі прыбылі ў складзе пілігрымак з розных мясцінаў а таксама і ў малых індывідуальных групах; частка з іх дабіралася на машынах. 

 

Ужо ў Будславе яны апранулі майкі "Надзея не расчаруе" (Рым 5:5), што ў гэтым годзе выкарыстоўваюцца ў розных душпастырскіх грэка-каталіцкіх праграмах. 

 

Вельмі дынамічным быў арганізацыйны "подзвіг" Ціграна у рамках пешай Пілігрымкі Полацк – Будслаў. Каштоўны духова быў удзел пілігрымаў з Берасця, Івацэвічаў, Баранавічаў, Ліды, Віцебска, Магілёва... 

 

Вельмі плённай была ў рамках фэсту дапамога протадыякана Вячаслава (з Івацэвічаў), іпадыякана Валерыя (з Берасця), Арцёма (з Віцебска), Дзяніса з Мінска (парафія МБНД)... - немагчыма ўзгадаць усіх. 

 

Важнае святарская служэнне неслі а. Віталь Быстроў і а. Алесь Шыбека. 

 

Асаблівая падзяка хору - ахвярным, верным спявакам, якімі кіраваў Зміцер. Акафіст Багародзіцы ў выкананні хору - у пятніцу 5 ліпеня ўвечары і спеў на ранішняй Боская Літургіі ў суботу – духова ўзбагаціў пілігрымаў.

 

У суботу – на пачатку Працэсіі (пасля св. Імшы ў 11:00 гадзін) іпадыякан Валеры нёс Ікону Маці Божай Жыровіцкай а вернік Мікалай з Мінска – харугву св. Мікалая.

 

Гэта “духовая кропля” грэка-католікаў да “чашы духовага подзвігу” тысячаў пілігрымаў.

 

СЛАВА БОГУ!

 

Грэка-каталіцкая “кропля” на Будслаўскім фэсце 2024Грэка-каталіцкая “кропля” на Будслаўскім фэсце 2024Грэка-каталіцкая “кропля” на Будслаўскім фэсце 2024Грэка-каталіцкая “кропля” на Будслаўскім фэсце 2024Грэка-каталіцкая “кропля” на Будслаўскім фэсце 2024Грэка-каталіцкая “кропля” на Будслаўскім фэсце 2024Грэка-каталіцкая “кропля” на Будслаўскім фэсце 2024


Вярнуцца назад